Беларуская Служба

Польшча супраць міграцыйнага пакту ЕС

07.10.2023 12:01
З-за супраціву палякаў і вугорцаў у дэкларацыю, прынятую на саміце ЕС у Гранадзе былі ўнесеныя змяненні.
K
Kіраўнік польскага ўраду Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Польшча і Венгрыя выступілі супраць прыняцця дэкларацыі на саміце ў Гранадзе з-за адсутнасці спасылкі на права вета ў рашэннях, якія прымаюцца па пытаннях міграцыі. У выніку з заявы лідараў 27 краінаў-членаў быў выкраслены ўвесь параграф пра міграцыю, які тычыўся найперш стратэгіі ЕС на бліжэйшыя гады, уключна з пашырэннем.

Тым не менш, у ЕС надалей большасць выказваецца за завяршэнне працу над міграцыйным пактам, які прадугледжвае абавязковую салідарнасць. Гаворка ідзе пра выбар паміж перасяленнем мігрантаў і аплатай – каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага мігранта. Тэму працягвае карэспандэнтка Бэата Пламэцка:

- Міграцыйны пакт будзе непаспяховы і прычыніцца да росту міграцыі і пагрозы Польшчы, пераконваў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі. Паводле польскага прэм’ера, паспяховы план дзеяння, гэта ўшчыльненне вонкавых межаў ЕС, барацьба з кантрабандай людзей на Міжземным моры і пазбаўленне сацыяльнай дапамогі мігрантаў, якія апынуліся ў ЕС нелегальным шляхам. Польшча папярэдзіла, што будзе дзейнічаць з мэтай не дапусціць да прыняцця міграцыйнага пакта. Між тым, неўзабаве пачнуцца перамовы паміж прадстаўнікамі краінаў-членаў ЕС і Еўрапарламента па справе яго канчатковага кшталту.

IAR/аз

Пачаўся саміт ЕС: Адна з галоўных тэм – міграцыя

06.10.2023 10:43
Польшча выступае супраць запісам міграцыйнага пакта, які зараз узгадняецца ў ЕС.

Прэм'ер-міністр Славакіі пацвердзіў прыпыненне Браціславай ваеннай дапамогі Украіне

06.10.2023 16:14
У краіне выйграла партыя «Смер», якая абвясціла аб спыненні дзяржаўных паставак зброі ўкраінскаму войску.