Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Польшчы асудзіў напад ХАМАС на Ізраіль

07.10.2023 15:01
Раніцай палестынскі ХАМАС выпусціў па Ізраілі, як мінімум, 2,5 тысячы ракет.
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау Foto: PAP/Marian Zubrzycki

Міністр замежных спраў Польшчы рашуча асудзіў напады ХАМАСу на Ізраіль. «Гэтая беспадстаўная агрэсія і акты гвалту, асабліва ў дачыненні да мірнага насельніцтва, непрымальныя. Нашы думкі і малітвы з усімі, каго закранулі гэтыя жудасныя падзеі», – напісаў Збігнеў Рау ў сацсетках.

Раніцай палестынскі ХАМАС выпусціў па Ізраілі, як мінімум, 2,5 тысячы ракет, а байцы ўварваліся на тэрыторыю Ізраіля і ўзялі ў закладнікі мірных жыхароў.

Загінулі, як мінімум, 40 грамадзян Ізраіля, а 740 былі параненыя.

Такога маштабу аперацый палестынскія ісламісты не праводзілі ўжо шмат гадоў, каментуюць назіральнікі.

IAR/аз