Амерыканцы задумоўваюцца, як працягнуць вайсковую дапамогу Украіне. Як піша Politico, прэзідэнт Джо Байдэн разглядае магчымасць перадачы Польшчы супрацьракетнай сістэмы «Жалезны купал» (анг. Iron Dome). Узамен Польшча накіруе ва Украіну частку ўласнай супрацьпаветранай абароны, у тым ліку амерыканскія пускавыя ўстаноўкі Patriot.
Нагадваем, раней Ізраіль, які з'яўляецца сувытворцам «Жалезнага купала» і мае права вета на перадачу гэтай тэхналогіі, адхіліў просьбы Вашынгтона і Кіева аб перадачы сістэмы Украіне. У гэтай сітуацыі амерыканцы разглядаюць ідэю перадачы Польшчы сістэм, якія яны маюць у сваім распараджэнні. Атрымаўшы іх, Польшча перадала б Украіне, між іншым, частку пускавых установак Patriot.
Прапанову трохэтапнай замены на закрытай сустрэчы ў Пентагоне прадставіў сенатар-дэмакрат Крыс ван Холен.
Як піша Politico, адміністрацыя Джо Байдэна таксама разглядае магчымасць выкарыстання праграмы фінансавай падтрымкі хаўруснікаў ЗША, якой кіруе Дзярждэпартамент.
IAR/аз