Беларуская Служба

Анджэй Дуда: У выніку нападу на Ізраіль можа пачацца рост нелегальнай міграцыі

08.10.2023 15:18
Прынамсі 250 загінулых ізраільцянаў і 313 загінулых палестынцаў – такі вынік нечаканай вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам.
Prezydent: żaden Polak nie ucierpiał w ataku Hamasu na Izrael
Prezydent: żaden Polak nie ucierpiał w ataku Hamasu na Izrael RONEN ZVULUN / Reuters / Forum

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ў выніку нападу ХАМАС на Ізраіль можа пачацца рост нелегальнай міграцыі, у тым ліку ў Еўрасаюз. Ён таксама адзначыў, што ніводзін паляк не пацярпеў у Ізраілі.

У эфіры Polsat News прэзідэнт падкрэсліў, што пазіцыя Польшчы, якая выступае супраць нелегальнай міграцыі ў ЕС, становіцца яшчэ больш актуальнай пасля падзей у Ізраілі, якія пачаліся ўчора раніцай.

- Гэтае пытанне нашай бяспекі, аховы межаў Рэчы Паспалітай, а таксама межаў ЕС і Шэнгенскай зоны, набірае новага значэння. Наша бяспека самая важная, і гэтым прынцыпам мы будзем кіравацца. Гэта паказвае слушнасць той палітыкі, якую вядуць нашы ўлады апошнім часам. Наша бяспека самая важная.

Прынамсі 250 загінулых ізраільцянаў і 313 загінулых палестынцаў – такі вынік нечаканай вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам, якая працягваецца з учорашняга дня. Арганізацыя ХАМАС нанесла масіраваны ракетны ўрад па краіне, а баевікі ўварваліся і Ізраіль і пачалі забіваць і браць у палон жыхароў краіны. У адказ ізраільская армія інтэнсіўна абстрэльвае Сектар Газа.

Паведамлялася, што Ізраіль разбамбіў каля 150 аб'ектаў у Газе, у тым ліку дом кіраўніка разведкі ХАМАС. Прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху пасля начнога пасяджэння ўраду абвясціў аб рашучай адплаце за напад палестынскіх ісламістаў на Ізраіль.

IAR/нг