Паводле дадзеных Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS), за 2015-23 гады сярэднестатыстычная пенсія ў Польшчы павялічылася на 57,6%, а з улікам трынаццатай і чатырнаццатай пенсіі – на 68,6%. У сваю чаргу рост мінімальнай пенсіі з 2015 года склаў 80,4%.
ZUS прадставіў разлікі адносна павелічэння пенсій за апошнія паўтара дзясятка гадоў.
Як адзначаецца, у 2007 годзе сярэдняя пенсія складала 1346,42 злотых брута, а ў 2015 годзе – 2096,55 злотых брута. «Гэта азначае павышэнне на 55,7 працэнта. Аднак за 2015–2023 гады гэта павелічэнне склала 57,6 працэнта, а калі глядзець больш шырока і з улікам трынаццатай і чатырнаццатай пенсіі, то рост складзе 68,6 працэнта» – паведаміў ZUS.
У інфармацыі адзначалася, што сярэдняя пенсія склала 1121,24 злотых у 2007 годзе, 1738,86 злотых у 2015 годзе і 2970,64 злотых у 2023 годзе, а з улікам 13-й і 14-й пенсіі – 3152,92 злотых.
«Сярэдняя «чыстая» пенсія з 2007 па 2015 год вырасла на 55%, а з 2015 па 2023 год – на 81%». – падкрэсліў ZUS.
Інфармацыя паказвае, што параўнанне павелічэння сярэдняй пенсіі дазваляе лепш праілюстраваць уплыў спрыяльных падатковых змяненняў у апошнія гады, зніжэння падатку спачатку да 17%, а потым да 12%, павелічэння неабкладаемай сумы да 30 000 злотых і павышэнне другога падатковага парогу да 120 000 злотых.
ZUS таксама звярнуў увагу на рост мінімальнай пенсіі, якая ў 2015–2023 гадах расла больш чым у два разы хутчэй, чым у 2007–2015 гадах. У ZUS нагадалі, што на 1 сакавіка 2007 года мінімальная пенсія складала 597,46 злотых, на 1 сакавіка 2015 года – 880,45 злотых, а з 1 сакавіка 2023 года яна складае 1588,44 злотых брута.
У кампаніі падкрэслілі, што мінімальны памер працоўнай пенсіі ў 2015-23 гадах павялічваўся амаль у тры разы хутчэй, чым у 2007-15 гадах. «Працэнтнае павелічэнне ў 2007–2015 гадах склала 44 працэнты, а ў 2015–2023 гадах, уключаючы 13-ую і 14-ую пенсію, ажно на 123 працэнты», – паведамляе Упраўленне сацыяльнага страхавання.
PAP/нг