Баі ідуць у шасці месцах на поўдні Ізраілю, недалёка ад мяжы з сектарам Газа. Прэс-сакратар ізраільскіх сіл абароны Даніэль Хагары сказаў, што гэта, між іншымі, Беэры, Кфар-Аза, Нірым і Алумім. Ён дадаў, што ў Ізраіль увайшлі каля 70 баевікоў ХАМАС. Некаторыя з іх ужо забітыя ізраільскімі вайскоўцамі.
Хамас пачаў вайну з Ізраілем, здзейсніўшы найбуйнейшую расправу над мірным насельніцтвам у гісторыі краіны, сказаў генерал. «Мы заплацілі высокую цану, але вернем бяспеку грамадзянам Ізраілю», – сказаў ён.
Генерал Хагары заявіў падчас брыфінгу для прэсы, што ў памежнай зоне па-ранейшаму ёсць шэсць гарачых кропак і армія даследуе шляхі тэрарыстаў. «Цяпер баі ідуць у шасці месцах паблізу сектара Газа», – сказаў Хагары.
ВПС Ізраілю таксама наносяць масіраваныя авіяўдары па сектары Газа. Армія заявіла, што іх мэта – «знішчыць рэсурсы тэрарыстаў ХАМАС». Паводле звестак ізраільскага боку, у апошнія гадзіны пацярпелі некалькі камандных пунктаў, будынак, дзе жылі баевікі ХАМАС; камандны цэнтр, які выкарыстоўваецца высокапастаўленым ваенна-марскім чыноўнікам ХАМАС, і аператыўны цэнтр арганізацыі, размешчаны на тэрыторыі мячэці Джабалія.
- Знішчальнікі, верталёты, самалёты і артылерыя атакавалі больш за 500 аб'ектаў, якія належаць тэрарыстычным арганізацыям ХАМАС, і Палестынскі ісламскі джыхад у сектары Газа на працягу ночы, – сказаў Дэніэл Хагары.
Лідары ХАМАСу пацвердзілі ўчора, што яны ўтрымліваюць каля 100 ізраільскіх закладнікаў у Газе. Гэта людзі, якія былі выкрадзеныя ісламістамі падчас суботняга штурму паўднёвых рэгіёнаў Ізраілю каля мяжы з Газай. Аднак лёс закладнікаў невядомы.
У нядзелю ўвечары ХАМАС напаў на горад Ашкелон. Пацярпеў трохпавярховы дом. Як паведамляюць ізраільскія СМІ, у выніку абстрэлу Ашкелона пацярпела васьмігадовае дзіця, якое было дастаўлена ў бальніцу. Па дадзеных ХАМАС, было выпушчана больш за 100 ракет.
Раней у нядзелю кіраўнік Пентагона Лойд Осцін абвясціў, што ЗША накіравалі ў рэгіён Усходняга Міжземнаморʼя ўдарную групу з авіяносцам USS Gerald Ford, а таксама што забяспечаць ізраільскіх вайскоўцаў абсталяваннем і боепрыпасамі. Прэзідэнт Байдэн заявіў у размове з ізраільскім прэмʼер-міністрам, што дапамога ідзе і неўзабаве будуць адпраўлены новыя пастаўкі.
ав