Беларуская Служба

Пачынаецца сёмы Фестываль музыкі нацыянальных і этнічных меншасцяў Польшчы

09.10.2023 13:41
Яго мэта – паказаць музычную культуру іншых нацыянальнасцяў і нагадаць пра іх уплыў на польскую культуру.
.
..

«Польшча – плавільны кацёл нацый і заўсёды была вельмі талерантнай да іншых рэлігій», – кажа музыка і ініцыятар фестывалю Міла Курціс:

-Я, грэк, бачу разнастайнасць польскай культуры. Бачу і габрэйскую музыку, ісламскую. Будзе, напрыклад, прэм’ера караімскай кружэлкі. Мы прэзентавалі музыку польскіх татараў.

Фестываль – гэта таксама магчымасць даведацца пра польскую гісторыю і пра тое, якія меншасці на працягу стагоддзяў насялялі тэрыторыю Польшчы.

Беларускія традыцыі прадставяць Kapela ze Wsi Warszawа, Maniucha i Ksawery. Таксама выступяць Караліна Чыха з караімскай музыкай і Troye Zilia з Украіны, а таксама мультыкультурны праект Міла Курціса Drum Freaks, які прэзентуе армянскую, лемкаўскую і грэчаскую традыцыі.

ав