Беларуская Служба

Тэрыторыя былой расійскай базы адпачынку будзе выкарыстоўвацца Войскам Польскім

09.10.2023 15:49
Кіраўнік Мінабароны назваў пераданне маёмасці сімвалічным.
Міністр Блашчак падчас перадачы будынку PAP/Andrzej Lange

У Скубянцы пад Варшавай міністр нацыянальнай абароны Мар’юш Блашчак узяў удзел у перадачы нерухомасці для патрэбаў Узброеных сілаў. Гэта землі з Дзяржаўных лясоў былой базы адпачынку РФ, якія пашыраць вучэбную базу для вайскоўцаў войскаў тэрытарыяльнай абароны, дыслакаваных у гарнізоне «Зэгжэ».

Кіраўнік Мінабароны назваў пераданне маёмасці сімвалічным. – Сімвалам з’яўляецца тое, што ад агрэсара, ад краіны, якая нападае на суседнія краіны – ад Расіі – мы вярнулі тэрыторыю, якая будзе служыць Войску Польскаму. База будзе абслугоўваць сілы тэрытарыяльнай абароны, камандаванне якіх размешчана ў Зэгжэ, – сказаў міністр.

Ён дадаў, што ў гэтым рэгіёне дынамічна развіваюцца войскі тэрытарыяльнай абароны, а вызваленая тэрыторыя будзе выкарыстоўвацца вайскоўцамі для вучэнняў. – Гэта сапраўды вельмі добрая навіна. Яшчэ раз падкрэсліваю: гэта сімвалічны пасыл, – сказаў ён.

ав