Беларуская Служба

Польскія ўлады эвакуявалі з Ізраіля больш за 670 грамадзян Польшчы

10.10.2023 14:28
З меркаванняў бяспекі аперацыя праходзяць з выкарыстаннем вайсковых транспартных самалётаў, а не пасажырскіх лайнераў. 
-  Hercules
Ваенна-транспартны самалёт Hercules ВПС Польшчы прызямліўся з эвакуяванымі палякамі ў варшаўскім аэрапорце імя ШапэнаFoto: PAP/Leszek Szymański

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера паведаміў, што польскія ўлады эвакуявалі з Ізраіля больш за 670 грамадзян Польшчы. На дадзены момант вяртання на радзіму чакае столькі ж польскіх грамадзян. Чакаецца, што яшчэ сёння адбудуцца два эвакуацыйныя рэйсы.

З меркаванняў бяспекі аперацыя праходзяць з выкарыстаннем вайсковых транспартных самалётаў, а не пасажырскіх лайнераў. Сявера дадаў, што ў першай фазе аперацыі польскія самалёты прызямляліся і ўзляталі ў экстрэмальных умовах, у прыватнасці, падчас абстрэлу аэрапорта імя Бен-Гурыёна.

Чыноўнік таксама зазначыў, што ў Ізраіль для дапамогі пры эвакуацыі палякаў МЗС Польшчы накіравала дадатковы дыпламатычны персанал.
Сёння адбылося паседжанне Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы пад старшынствам прэзідэнта Анджэя Дуды.

вс