Беларуская Служба

У Польшчы пабудуюць першы збожжавы порт

10.10.2023 19:02
«Стварэнне новых калідораў салідарнасці, якія дазваляюць перавозіць украінскае збожжа марскім шляхам, вельмі важнае».
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Роберт Тэлюс заявіў, што ў краіне будзе пабудаваны збожжавы порт, указаўшы на важнасць гэтай інвестыцыі. Ён зазначыў, што сёння дзяржаўная Сельскагаспадарчая і харчовая інвестыцыйная кампанія падпісала з Гданьскім портам дамову на будаўніцтва збожжавага тэрміналу.

Паводле Тэлюса, збожжавы порт палепшыць транспарціроўку зерня, у тым ліку з Украіны. «Стварэнне новых калідораў салідарнасці, якія дазваляюць перавозіць украінскае збожжа марскім шляхам, вельмі важнае. Адсутнасць паставак сельгаспрадукцыі ў краіны Афрыкі выгадная Уладзіміру Пуціну», – зазначыў польскі міністр сельскай гаспадаркі.

вс