Беларуская Служба

Галоўным пастаўшчыком сырой нафты ў Польшчу стала Саудаўская Аравія

10.10.2023 20:07
Раней першае месца сярод пастаўшчыкоў нафты ў Польшчу займала Расія.
Гружаны нафтай танкер у рэйсе Shutterstock/StockStudio Aerials

Саудаўская Аравія стала галоўным пастаўшчыком сырой нафты ў Польшчу, паведамляе ў справаздачы Нацыянальны банк Польшчы. Раней першае месца сярод пастаўшчыкоў нафты ў Польшчу займала Расія.

Акрамя Саудаўскай Аравіі, экспарт нафты ў Польшчу павялічылі Данія і Нарвегія. Паводле дадзеных з другога кварталу бягучага года, «чорнае золата» з Блізкага Усходу складае 49% ад агулу польскага імпарту нафты. У гэтым жа перыядзе імпарт нафты з Нарвегіі павялічыўся да 34% і вырас амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам.

вс