На працягу тыдня Памежная варта Польшчы праверыла каля 30 тыс. транспартных сродкаў на мяжы са Славакіяй, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі. У асноўным правяраліся аўтобусы і мікрааўтобусы, у якіх маглі знаходзіцца нелегальныя мігранты.
Палітык удакладніў, што аднаўленне памежнага кантролю на мяжы са Славаччынай дазволіла перакрыць адно з адгалінаванняў балканскага шляху нелегальнай міграцыі ў Еўропу:
- У параўнанні з мінулым года колькасць нелегалаў на славацкім адрэзку мяжы вырасла аж на 1000%. Мне здаецца, што нам удалося заблакаваць гэты шлях.
Кіраўнік МУС Польшчы таксама паведаміў, што кантроль на мяжы са Славаччынай будзе падоўжаны да 2 лістапада.
iar/ez