Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Выбірайма разумна і адказна

13.10.2023 08:21
Як падкрэсліў Анджэй Дуда, пакаленні палякаў змагаліся за магчымасць самастойна вырашаць найважнейшыя для сваёй радзімы справы.
  .
Прэзідэнт Польшчы А. Дуда Фота: PAP/Paweł Supernak

Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 15 кастрычніка, у Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў адмысловым перадвыбарчым звароце заклікаў палякаў да «мудрага і адказна» выбару.

Паводле польскага лідара, палякі «маюць у сваіх руках уладу, каб супольна фармаваць палітыку айчыны». Як падкрэсліў Анджэй Дуда, пакаленні палякаў змагаліся за магчымасць самастойна вырашаць найважнейшыя для сваёй радзімы справы.

«Сёння гэта наша права і прывілей, таму ўдзел у выбарах у Сейм і Сенат надзвычай важны. Голас, аддадзены на выбарах, – гэта не толькі выраз нашых перакананняў, але і вызначэнне напрамку, у якім павінна развівацца Польшча. Сёння ў нас ёсць розныя бачанні развіцця. Нашы рашэнні паўплываюць не толькі на будучыню нашай краіны, але і на будучыню нашых сем'яў, нашых дзяцей і нас саміх. Давайце памятаць пра гэта, ідучы на ​​выбарчы ўчастак. Давайце выбіраць мудра і адказна», – заклікаў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт Польшчы таксама выказаў надзею, што яўка на выбарах 15 кастрычніка будзе рэкорднай. Паводле яго, «важна, каб супрацоўніцтва прэзідэнта і будучага ўраду было эфектыўным і паспяховым».

iar/ez