Беларуская Служба

У верасні інфляцыя ў Польшчы склала 8,2%

13.10.2023 13:44
У параўнанні з дадзенымі папярэдняга месяца інфляцыя знізіліся на 0,4%.
Ілюстрацыя Фота: LADO/Shutterstock.com

У верасні інфляцыя ў Польшчы склала 8,2%, – пацвердзіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. У параўнанні з дадзенымі папярэдняга месяца інфляцыя знізіліся на 0,4%. Гэты паказчык адпавядае экспрэс-ацэнцы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, прадстаўленай у канцы мінулага месяца.

«У верасні бягучага года ў параўнанні з папярэднім месяцам найбольшы ўплыў на агульны індэкс спажывецкіх цэн аказала зніжэнне цэн на транспарт (на 2,9%), ахову здароўя (на 2,6%), харчовыя тавары (на 0,4%) ды адпачынак і культура (на 1,5%)», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы.

Вераснёўскі паказчык інфляцыі ў Польшчы адпавядае прагнозам экспектаў.

IAR/ez