Беларуская Служба

Апоўначы ў Польшчы распачынаецца выбарчая цішыня

13.10.2023 18:12
Забаронена: склікаць сход; арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі; выступаць з прамовамі; распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы; публічна заклікаць людзей галасаваць пэўным чынам; дэманстраваць сімвалы, надпісы і знакі, звязаныя з кандыдатамі і камісіямі і г. д. 
Ілюстрацыя Фота: Dziurek/Shutterstock

15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Гэта азначае, што за дзень да галасавання ў краіне распачынаецца выбарчая цішыня, падчас якой нельга заклікаць людзей галасаваць за канкрэтных кандыдатаў або публікаваць апытанні.

Правілы выбарчай цішыні апісаны ў Выбарчым кодэксе Польшчы. Выбарчая цішыня доўжыцца ў дзень галасавання і 24 гадзіны напярэдадні.

Гэта азначае, што перад парламенцкімі выбарамі выбарчая цішыня пачнецца ў 00.00 суботы 14 кастрычніка 2023 года і заканчваецца па заканчэнні галасавання ў 21.00 нядзелі 15 кастрычніка. Гэта тычыцца як выбараў у Сэйм і Сэнат, так і рэфэрэндуму. Перадвыбарчая цішыня існуе ў Польшчы з 1990 году.

Падчас выбарчай цішыні перадвыбарчая агітацыя не можа праводзіцца. Гэта значыць, што забаронена: склікаць сход; арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі; выступаць з прамовамі; распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы; публічна заклікаць людзей галасаваць пэўным чынам; дэманстраваць сімвалы, надпісы і знакі, звязаныя з кандыдатамі і камісіямі; паведамляць аб выніках выбарчых апытанняў.

Важна адзначыць, што правілы дзейнічаюць і ў інтэрнэце. У прыватнасці, забарона распаўсюджваецца на публікацыю новых матэрыялаў – створаныя раней тэксты не трэба выдаляць, але іх нельга змяняць. Тое ж самае тычыцца і раней размешчаных аб'яў або банэраў – іх не трэба выдаляць. Пры гэтым рух транспартных сродкаў, расклееных перадвыбарчымі плакатамі, забаронены.

pap/ez