У выніку аперацыі «Неон» Войска Польскае эвакуявала з Ізраіля 1 тыс. 504 польскіх грамадзян, паведаміла прэс-служба Генеральнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы.
Намеснік прэс-сакратара камандавання падпалкоўнік Магдалена Буш сказала, што эвакуацыя адбывалася з выкарыстаннем ваенна-транспартных самалётаў Hercules і CASA. «Экіпажы нашых самалётаў правялі ў паветры 160 гадзін, выканаўшы эвакуацыйныя рэйсы працягласцю ў 42 тыс. км», – зазначыла афіцэр. Паводле яе слоў, з Варшавы ў Тэль-Авіў вайсковыя самалёты здзейснілі пяць рэйсаў. Пазней была ўведзеная іншая сістэма: спачатку эвакуацыя грамадзян Польшчы адбывалася з Тэль-Авіву на Крыт, а адтуль – у Варшаву. Такіх рэйсаў было выканана 27, сказала падпалкоўнік Буш.
На востраве Крыт надалей дыслакуюцца два транспартныя самалёты ВПС Польшчы на выпадак узнікнення неабходнасці эвакуацыі польскіх грамадзян з Ізраіля.
Магдалена Буш падкрэсліла, што ў аперацыі ўдзел прымаюць вопытныя польскія лётчыкі, які ўжо ўдзельнічалі ў эвакуацыі грамадзян Польшчы з Кітая падчас пандэміі і з ахопленага вайной Афганістану.
вс