Беларуская Служба

За апошнія суткі польскія памежнікі праверылі на мяжы са Славакіяй больш за 17 тыс. чалавек і 6 тыс. транспартных сродкаў

14.10.2023 14:25
Мэта аперацыі – спыненне нелегальнага руху праз мяжу на так званым «балканскім міграцыйным шляху».
4
4 кастрычніка Польшча ўвяла часовы кантроль на славацкай мяжыкрыніца: Памежная служба Польшчы/Straż Graniczna

За апошнія суткі супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы праверылі на мяжы са Славакіяй больш за 17 тыс. чалавек і 6 тыс. транспартных сродкаў. З 4 кастрычніка, калі Польшча ўвяла часовы кантроль на славацкай мяжы, польскія пагранічнікі праверылі каля 118 тыс. грамадзян.

Падчас кантролю быў затрыманы славак, які на тэрыторыі Польшчы перавозіў 42 нелегалаў – грамадзян Сірыі.

Кантроль на мяжы са Славакіяй будзе адбывацца да 2 лістапада з магчымасцю яго прадоўжання. Мэта аперацыі – спыненне нелегальнага руху праз мяжу на так званым «балканскім міграцыйным шляху».

вс