Беларуская Служба

Віцэ-спікер Сейма: Мы будзем думаць, як выкарыстаць выбарчы поспех пры фармаванні ўраду

16.10.2023 11:50
Кіроўныя правыя сілы не здаюцца, яны запэўніваюць, што выкарыстаюць перамогу на выбарах.
-
Віцэ-спікер Сейма з «Права і справядлівасці» Рышард ТарлецкіPR

Віцэ-спікер Сейма з «Права і справядлівасці» Рышард Тарлецкі(Ryszard Terlecki) кажа, што перамога ПіС відавочная. Ён выказаў надзею, што гэта будзе адлюстроўвацца пры фармаванні новага ўрада:

- Мы перамаглі. Паводле тых, якія бяруць пад увагу выключна парламенцкія выбары – у трэці раз. Паводле тых, якія бяруць пад увагу ўсе выбары: прэзідэнцкія, парламенцкія, муніцыпальныя, выбары ў Еўрапарламент, то мы перамаглі ў дзявяты раз. Гэта сапраўдны поспех. Зараз мы будзем думаць, як выкарыстаць гэты поспех пры стварэнні новага ўраду.

Паводле экзіт-полаў, кіроўная партыя ПіС набрала 36,6 працэнта галасоў, апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» – 31 працэнт, апазіцыйная «Трэцяя дарога» – 13,5 працэнта, апазіцыйныя «Новыя Левыя сілы» – 8,6 працэнта, крайне правая «Канфедэрацыя» – 6,2 працэнта.

Паводле тых жа ўступных вынікаў, яўка склала рэкордныя 72,9 працэнта.

Між тым працягваецца падлік галасоў. Афіцыйныя вынікі Дзяржаўная выбарчая камісія павінна абвясціць у аўторак.

IAR/аз

Пётр Борыс ад «Грамадзянскай платформы»: Варта пачакаць канчатковых вынікаў

16.10.2023 10:40
Паводле прадстаўніка апазіцыі, канчатковыя вынікі дазволяць рэальна ацаніць сітуацыю.