Беларуская Служба

ЦВК абвесціла канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы

17.10.2023 09:51
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала звесткі па 100 працэнтах выбарчых участкаў.
Сейм Польшчыфота: Twitter/Sejm RP

Паводле іх, партыя «Права і справядлівасць» (PiS) набрала 35,38 працэнта галасоў, апазіцыйныя «Грамадзянская кааліцыя» (KO) – 30,70 працэнта, «Трэці шлях» – 14,40 працэнта, «Новыя левыя» – 8,61 працэнта, ультра правая «Канфедэрацыя» – 7,16 працэнта галасоў.

Гэтыя вынікі вельмі блізкія да апошніх вынікаў апытання Ipsos. Паводле гэтага даследавання, кааліцыя апазіцыі мае шанец атрымаць 249 месцаў у Сeйме, гэта значыць, яна заваявала парламенцкую большасць.

Два выбарчыя камітэты: «Беспартыйныя дзеячы муніцыпалітэтаў» (Bezpartyjni samorządowcy) – 1,86% i «Адна Польшча» (Polska Jest Jedna) з вынікам 1,63% не прайшлі ў Сейм.

яс