Беларуская Служба

Мацярэвіч: «Права і справядлівасць» будзе імкнуцца працягваць эканамічную, сацыяльную і вайсковую палітыку

17.10.2023 13:29
Заявіў аб гэтым намеснік старшыні ПіС Антоні Мацярэвіч. 
Антоні МацярэвічPAP/Tomasz Gzell

Мацярэвіч таксама адзначыў, што высокая яўка выбаршчыкаў паказвае, што палякі хочуць самі фармаваць сваю краіну і сваю палітыку.

Антоні Мацярэвіч падкрэсліў, што калі цяперашнія апазіцыйныя партыі сфарміруюць урад, то «Права і Справядлівасць» не будзе апазіцыяй, якая ўсё аспрэчвае.

- Мы прывядзем да таго, што будзе працягнутая палітыка апошніх васьмі гадоў. Я ў гэтым не сумняваюся. Ці як урад, ці як апазіцыя, цяпер яшчэ мы не ведаем. «Грамадзянская платформа» не зможа рэалізаваць свой кірунак дзеянняў, таму што прэзідэнт не падпіша няправільных законаў. А ў іх няма столькі галасоў, каб адхіліць прэзідэнцкае вета. Калі мы станем апазіцыяй, то мы будзем працаваць на карысць Польшчы і яе незалежнасці.

Партыю Яраслава Качыньскага падтрымалі 7 мільёнаў 640 тысяч 854 чалавекі, гэта значыць 35,38 працэнта выбаршчыкаў. На другім месцы «Грамадзянская кааліцыя» з падтрымкай 30,7 працэнта, гэта значыць 6 мільёнаў 629 тысяч 402 выбаршчыкаў.

Хаця партыя ПіС набрала найбольшую колькасць галасоў, не мае пераважнай большасці ў Сейме. Хутчэй за ўсё новы ўрад партыя ствараць не будзе.

яс