Кіраўнік «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск звярнуўся да прэзідэнта, каб ён даручыў місію стварэння ўраду дэмакратычнай апазіцыі.
- Людзі чакаюць першых рашэнняў, якія будуць паслядоўнасцю гэтых выбараў. Я хачу прасіць энергічных і хуткіх рашэнняў. Дэмакратычныя партыі, якія перамаглі, у любы момант гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за ўладу. Але як вядома, гэта прэзідэнт, паводле Канстытуцыі, адказны за працэс перадачы ўлады. Спадар Прэзідэнт, людзі чакаюць, напр., настаўнікі, бюджэтнікі на 30-працэнтнае павелічэнне зарплат. Хуткае рашэнне прынясе пачуццё задавальнення і адчуванне палёгкі для тых, хто чакае змен.
Намеснік старшыні «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі адзначыў, што «першай задачай новага ўрада» будзе разблакаваць грошы ЕС для Польшчы ў рамках Нацыянальнай праграмы адбудовы.
яс