Беларуская Служба

Дэпутат ПіС: Нашым кандыдатам на прэм’ера, хутчэй за ўсё, будзе Матэвуш Маравецкі

18.10.2023 08:05
Апазіцыя заклікае прэзідэнта Анджэя Дуду, каб ён вызначыў новага прэм’ера як мага хутчэй.
Дэпутат ад «Права і справядлівасці» Марэк АстFoto: Wojciech Kusiński/PR

Дэпутат «Права і справядлівасці» Марэк Аст(Marek Ast) заявіў, што кандыдатам ад Аб'яднаных правых сілаў на пасаду прэмʼера ў новы ўрадзе, хутчэй за ўсё, будзе яго дзейны кіраўнік Матэвуш Маравецкі. Паводле палітыка, Матэвуш Маравецкі справіўся на гэтай пасадзе:

- Я не бачу ніякіх прычынаў, паводле якіх «Права і справядлівасць» не мела б прапанаваць прэзідэнту кандыдатуры Матэвуша Маравецкага на гэтую пасаду.

Нагадваем, Канцылярыя прэзідэнта заяўляе, што, паводле традыцыі, прэзідэнт даручае місію фармавання ўраду партыі, якая перамагла на выбарах. Аднак, паводле афіцыйных вынікаў выбараў, ПіС, які на выбарах перамог, набраў 194 месцы ў парламенце, а апазіцыйныя партыі, якія раней аб’яцалі стварыць трохпартыйную кааліцыю і адзіны ўрад – 248 месцаў. Гэта азначае, што «Права і справядлівасць» не мае неабходнай большасці, каб самастойна кіраваць краінай, як гэта адбывалася да гэтай пары. Таму яна будзе прымушаная шукаць кааліцыянтаў. Зараз усе чакаюць рашэння прэзідэнта, які павінен гэта зрабіць на працягу 14 дзён. Апазіцыя заклікае, каб ён зрабіў гэта як мага хутчэй.

IAR/аз

Мацярэвіч: «Права і справядлівасць» будзе імкнуцца працягваць эканамічную, сацыяльную і вайсковую палітыку

17.10.2023 13:29
Заявіў аб гэтым намеснік старшыні ПіС Антоні Мацярэвіч. 

Дональд Туск: Дэмакратычныя партыі гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за кіраванне краінай

17.10.2023 15:15
У Польшчы, паводле Канстытуцыі, прэзідэнт краіны, адказны за працэс перадачы ўлады.