У Польшчы ўзровень беспрацоўя ў верасні склаў 5%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. Гэта чарговы, чацвёрты па ліку месяц, калі беспрацоўе спынілася на такім жа ўзроўні. Ва ўстановах па працаўладкаванні зарэгістравана 776 тыс. чалавек без працы.
У мінулым годзе ў верасні беспрацоўе ў Польшчы таксама складала 5%.
Паводле Еўрастату, беспрацоўе ў Польшчы складае 2,8%. Розніца ў лічбах вынікае з іншай методыкі разліку. У Еўрасаюзе Польшча – на трэцім месцы па нізкім узроўні беспрацоўя пасля Мальты (2,7%) і Чэхіі (2,5%).
вс