У Польшчу прыбылі чарговыя два вучэбна-баявыя самалёты FA-50 паўднёвакарэйскай вытворчасці. Агулам Сеул паставіў ужо Варшаве восем машын, да канца года ў ВПС Польшчы будзе 12 самалётаў FA-50.
Польшча падпісала кантракт на пакупку 12 самалётаў FA-50 у верасні мінулага года. Сума гандлёвага пагаднення, якое ўключае пастаўку машын і запчастак, складае 705 млн долараў ЗША.
Эксплуатацыя самалётаў FA-50 пачалася ў 2005 годзе. Яны знаходзяцца на ўзбраенні, у прыватнасці, Паўднёвай Карэі, Інданезіі, Філіпінаў, Іраку, Тайланда і Польшчы.
вс