Беларуская Служба

У Польшчы ў нядзелю пераводзяць гадзіннікі – чыгунка паведаміла пра рух пасажырскіх цягнікоў

24.10.2023 22:01
Актуальна змена часу адбываецца ў 70 краінах на свеце.
     PKP Intercity
Цягнік польскай дзяржаўнай пасажырскай кампаніі PKP Intercityкрыніца: PKP Intercity

Ноччу з суботы на нядзелю (з 28 на 29 кастрычніка) Польшча пераходзіць на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00 гадзіны. Пасажырскія цягнікі, якія гэтай ноччу будуць у трасе, спыняцца на гадзіну на бліжэйшай станцыі, каб прыбыць на наступныя пункты следавання паводле раскладу, паведамілі ў дзяржаўнай пасажырскай кампаніі PKP Intercity.

Гадзінны начны перапынак у руху будзе датычыць 13 пасажырскіх цягнікоў дальняга следавання і міжнароднага паведамлення.

Актуальна змена часу адбываецца ў 70 краінах на свеце. Да летняга часу Польшча вернецца ў апошнія выходныя сакавіка.

вс