У Кракаве памерла доктар псіхіятрыі і абаронца чалавечага жыцця Ванда Пултаўска(Wanda Półtawska). 2 лістапада ёй споўнілася б 102 гады.
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў доктар Пултаўска займалася шлюбным і сямейным кансультаваннем; выкладала ў Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. У 1967 годзе яна арганізавала Інстытут тэалогіі сям'і, які ўзначальвала 33 гады. Яна сябравала і супрацоўнічала з Папам рымскім Янам Паўлам ІІ.
Да Другой сусветнай вайной яна актыўна займалася скаўцкай дзейнасцю, а падчас акупацыі была сувязной. Арыштаваная за канспіратыўную дзейнасць і зняволена ў нямецкім канцлагеры ў Равенсбрук, цудам выжыла, а пасля вызвалення ўдзельнічала ў працы Камісіі па расследаванні нацысцкіх злачынстваў у Польшчы.
Ванда Пултаўска – аўтарка каля 400 публікацый у галіне псіхіятрыі, аховы ненароджанага жыцця, хворых і пажылых людзей, шлюбных праблем і сямʼі.
У 2016 годзе яна была ўзнагароджаная ордэнам Белага Арла.
IAR/аз