Сёння заканчваецца тэрмін падачы выбарчых пратэстаў. Пратэсты наконт выбараў у Сейм, Сенат і рэферэндуму можна падаць да 16-й гадзіны (паводле польскага часу) ў Галоўным судзе або даслаць поштай – тады пад увагу бярэцца дата паштовага штэмпеля.
Згодна з рэгламентам, пратэсты могуць датычыцца ходу галасавання або вызначэння вынікаў галасавання.
Суддзя Вярхоўнага суда і яго прэс-сакратар Аляксандр Стэмпкоўскі(Aleksander Stępkowski) заявіў, што пратэст павінен быць пададзены ў папяровым выглядзе і мець уласнаручны подпіс асобы, якая яго падае:
- Гэта азначае, што падача пратэстаў у электронным выглядзе, праз электронную пошту, факс або e-PUAP недапушчальная. Гэта павінна быць паперка са сфармуляванымі і, перш за ўсё, падпісанымі абвінавачаннямі.
Выбарчыя пратэсты могуць падаваць выбарчыя камітэты, якія ўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах, або выбаршчыкі. У апошнім выпадку дакумент павінен змяшчаць індывідуальны нумар PESEL заяўніка і нумар ягонай выбарчай акругі.
Учора да 15.30 у Вярхоўны суд было пададзена 199 выбарчых пратэстаў, у тым ліку 91 адносна выбараў у Сейм і Сенат і 108 адносна рэферэндуму.
IAR/аз