Беларуская Служба

Марыюш Блашчак стане новым кіраўніком клуба ПіС

25.10.2023 18:01
Пра гэта паведаміў віцэ-спікер парламента Рышард Тарлецкі.
-
Віцэ-спікер Сейма з «Права і справядлівасці» Рышард ТарлецкіPR

Віцэ-спікер парламента Рышард Тарлецкі(Ryszard Terlecki) пацвердзіў, што новым кіраўніком парламенцкага клуба «Права і справядлівасці» стане цяперашні міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Палітык сказаў, што змены ва ўладных структурах ягонай партыі – гэта натуральнае наступства вынікаў парламенцкіх выбараў:

- Марыюш Блашчак – выдатны міністр абароны, на жаль, спыніць выконваць функцыю міністра, але будзе не менш выдатным кіраўніком парламенцкага клуба «Права і справядлівасці».

Нагадваем, прэзідэнт Анджэй Дуда правёў кансультацыі з лідарамі выбарчых камітэтаў, якія ўвайшлі ў склад Сейма пасля парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка. Учора ён размаўляў з прадстаўнікамі «Права і справядлівасці» і «Грамадзянскай кааліцыі», а сёння ў Прэзідэнцкі палац запрасіў палітыкаў з«Трэцяй дарогі» «Новых левых сілаў» і «Канфедэрацыі».

Прэзідэнцкія кансультацыі праводзяцца перад вызначэннем прэм’ера, які павінен сфармаваць новы ўрад.

IAR/аз

Пачаліся кансультацыі з прэзідэнтам аб новым урадзе

24.10.2023 15:01
Перад імі апазіцыя падтрымала перадвыбарчую прапанову па стварэнні адзінага апазіцыйнага ўраду.