Мэта – пашырэнне польска-украінскага супрацоўніцтва, але таксама спрашчэнне польскім фірмам выхаду на ўкраінскі рынак і ўдзелу ў працэсе адбудовы Украіны.
Да ўдзелу ў бягучай эканамічнай місіі былі запрошаны прадпрымальнікі з 17 польскіх кампаній, якія прадстаўляюць, у тым ліку, аграхарчовы, лагістычны, транспартны і дрэваапрацоўчы сектары. Прадпрымальнікі абмяркоўваюць, як палегчыць працу польскіх фірмаў ва Украіне і як польскія інвестыцыі могуць паспрыяць аднаўленню ўкраінскай эканомікі.
Як кажа дырэктар Упраўлення знешняга гандлю ў Кіеве Караль Кубіца, перавага польскіх фірмаў ва Украіне – гэта геаграфічная блізкасць і якасць вырабленай прадукцыі. Яшчэ адна перавага – гарантыя бяспекі інвестыцый:
-Самай галоўнай прыладай, якую мы стварылі, напэўна з’яўляецца страхоўка грашовых пераводаў і інвестыцый ва Украіне. Гэта дае бізнесу бяспеку. Гэта вялікі плюс для польскіх фірмаў. Перш за ўсё ўкраінскі рынак ахвотна звяртаецца па польскія тавары і паслугі, яны высокай якасці, мы канкурэнтаздольныя ў свеце. Мы блізка геаграфічна, нашыя прадукты таннейшыя, чым нямецкія і французскія. У нас вельмі шмат запытаў ад украінцаў, як звязацца з вытворцамі з Польшчы.
Гэта чарговая такая эканамічная місія на тэрыторыі Украіны, раней падобныя сустрэчы прайшлі ў Львове, Луцку і Роўна.
ав