Беларуская Служба

«Caritas» заклікае да экалагічных паводзін на могілках і рэкамендуе адрачыся ад пластыкавых вянкоў

31.10.2023 17:17
«Заклікаем вас правесці гэтыя святы, свята памерлых, у духу zero waste».
Ілюстрацыйны здымакPAP/dokumentacja

«Менш смецця – больш памяці», – заклікае дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Caritas». Таму рэкамендуе не набываць занадта шмат свечак і штучных кветак на свята Усіх Святых.
«Набліжаецца першае лістапада, і, як кожны год, на магілах нашых памерлых блізкіх абавязкова збяруцца натоўпы», – сказала Івона Лабасюк, каардынатар праекту «Caritas Laudato Si».

«Caritas Polska і Caritas Laudato Si заахвочваюць далучыцца да кампаніі «Менш смецця – больш памяці». Палякі купляюць каля 300 мільёнаў свечак у год, і ў гэтым мы лідары ва ўсёй Еўропе», – падкрэсліла каардынатарка.

«Caritas» нагадвае, што выкарыстаныя свечкі і пластыкавыя букеты з’яўляюцца праблемай не толькі эстэтычнай, але і экалагічнай і этычнай.

«Заклікаем вас правесці гэтыя святы, свята памерлых, у духу zero waste. Давайце менш купляць свечак, замест пластыку, штучных упрыгожанняў і вянкоў купляць жывыя кветкі. І памятаць, што ў гэты час галоўнае– памятаць і маліцца за нашых памерлых блізкіх», – дадала Івона Лабасюк.

Caritas Laudato Si таксама заахвочвае людзей паўторна выкарыстоўваць свечкі, абмяжоўваць хімічныя рэчывы і раздзяляць адходы пры ўборцы магіл, а таксама рабіць уласныя натуральныя ўпрыгожанні.

яс