З нагоды Дня Усіх святых і Дня незалежнасці польскія дыпламаты наведваюць польскія мемарыяльныя месцы і вайсковыя могілкі ў розных рэгіёнах Беларусі – паведаміла амбасада Польшчы ў Мінску.
Сёлета пасольствам запланавана дзевяць маршрутаў у межах Мінскай консульскай акругі. Свае паездкі арганізуюць таксама Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне.
У аўторак польскія дыпламаты наведалі Стоўпцы, Новы Свержань, Нясьвіж і Ужанку. Другая група накіравалася на поўнач Беларусі, пад Глыбокае, Браслаў, Мёры і Відзы. У мінулыя выходныя дыпламаты прыбіралі магілы ў Налібоцкай пушчы.
Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі падкрэсліў, што «гэтыя паездкі – гэта таксама магчымасць сустрэцца з польскай меншасцю і духавенствам».
«Мы стараемся падтрымліваць кантакт з тымі, хто штодзённа апякуецца польскімі мемарыяльнымі месцамі, і дзякуем ім за гэта», – сказаў дыпламат.
Кожныя польскія могілкі ці мемарыял у Беларусі маюць сваю гісторыю і адметнасць. Некаторыя знаходзяцца ў гарадах, іншыя ў аддаленых раёнах. Некаторыя мемарыяльныя месцы застаюцца дагледжанымі і ўпарадкаванымі, іншыя пагражае быць забытымі.
Супрацоўнікі польскіх дыпламатычных місіяў у Беларусі стараюцца некалькі разоў на год наведваць месцы памяці і месцы, звязаныя з польскай гісторыяй з нагоды нацыянальных святаў і важных юбілеяў.
яс/PAP