Беларуская Служба

Памежная служба: У кастрычніку істотна павялічылася колькасць спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

01.11.2023 11:51
У аўторак з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 140 замежнікаў.
Ілюстрацыйнае фотаMat. prasowe. Straż Graniczna

140 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Эфіопіі і Ірану спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу за мінулыя суткі, паведаміла ў сераду раніцай Памежная служба. Затрыманыя асобы, якія дапамагалі мігрантам.

Памежная служба на платформе X (раней Twitter) паведаміла, што ў раёне Белавежы 24 чалавекі змаглі нелегальна пераправіцца праз раку Пшэўлока. Памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны за дапамогу замежнікам.

Папярэднія звесткі Падляскага аддзелу Памежнай службы сведчаць, што за дапамогу або арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы сёлета было затрымана 490 чалавек.

У кастрычніку было зафіксавана каля дзвюх тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, у верасні – каля 1,1 тысячы

Паводле звестак Памежнай службы, у кастрычніку было зафіксавана каля дзвюх тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, у верасні – каля 1,1 тысячы.

На мяжы з Беларуссю працягласцю 186 км у 2022 годзе пабудавана сталёвая агароджа вышынёй 5,5 метра. Яе дапаўняе сістэма камер і датчыкаў.

Цяпер Памежная служба шукае падрадчыка для будаўніцтва электроннай загароды на рацэ Буг уздоўж мяжы з Беларуссю ў Люблінскім ваяводстве. Гэтая сістэма будзе створаная на працягу 172 км. Тэндар павінен быць завершаны ў сярэдзіне лістапада, каб ужо сёлета можна было пачаць работы.

Таксама ў гэтым годзе Памежная служба праз тэндары хоча выбраць падрадчыка для электроннай агароджы на памежных рэках Свіслач і Істачанка ў Падляскім ваяводстве. Праца тут пачнецца ў 2024 годзе.

PAP / вх