Гэтымі днямі жыхары Польшчы наведваюць месцы пахаванняў сваіх блізкіх, прыбіраюць магілы, прыносяць кветкі і свечкі. Таксама традыцыйна гэтымі днямі розных мясцінах збіраюць ахвяраванні на аднаўленне, догляд за старымі пахаваннямі.
1 лістапада ў Польшчы афіцыйны выходны дзень. Таму праваслаўныя вернікі таксама наведваюць магілы блізкіх людзей.
Як паведамляе PAP, на Падляшшы духавенства асвячае магілы, хоць ушанаванне памерлых 1 лістапада не ўваходзіць у традыцыю праваслаўнай царквы. У праваслаўнай Царкве асаблівы дзень малітвы за памерлых прыпадае, напрыклад, на наступную суботу. Духавенства падкрэслівае, што ў праваслаўнай традыцыі асновай памінання памерлых з'яўляецца малітва.
У праваслаўнай традыцыі ёсць некалькі дзён у годзе, калі вернікі наведваюць магілы блізкіх і асабліва моляцца за памерлых. Самы важны час для памінання памерлых – час пасля Вялікадня, другі аўторак пасля Уваскрэсення Хрыста або Радаўніца. Духавенства падкрэслівае, што тады вернікі спяшаюцца да магіл сваіх блізкіх, каб падзяліцца з імі радаснай весткай аб уваскрэсенні і надзеяй на жыццё вечнае.
Традыцыя наведвання могілак у лістападзе ў календары Праваслаўнай Царквы прыходзіцца на т.зв. Бацькоўскую суботу, гэта значыць субота перад 8 лістапада – Днём святога Дзімітрыя (таму яе яшчэ называюць Дзімітрыеўскай суботай). Сёлета ён прыпадае на 4 лістапада.
Іерархі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ацэньваюць колькасць вернікаў у краіне ў 450-500 тысяч чалавек. У Нацыянальным перапісе насельніцтва ў 2021 годзе пра сваю прыналежнасць да праваслаўнай царквы ў Польшчы заявілі менш за 151,7 тысячы чалавек (пытанне аб веравызнанні было добраахвотным, можна было адмовіцца ад адказу).
Найбольшая канцэнтрацыя праваслаўных у Польшчы знаходзіцца ў Падляшскім ваяводстве.
вх