Беларуская Служба

Польшча вядзе інтэнсіўную падрыхтоўку да ўсталявання электроннай загароды на памежных рэках з Беларуссю

07.11.2023 16:19
Электронныя загароды плануецца ўсталяваць на рацэ Буг, Свіслач і Істочанка.
Патруль Памежнай службы на рацэ БугNadbużański Oddział Straży Granicznej

Памежная служба шукае падрадчыка для электроннай загароды на рацэ Буг уздоўж мяжы з Беларуссю ў Люблінскім ваяводстве. Электронныя прылады будуць усталяваныя на даўжыні 172 км, і плануецца, што ўстаноўка будзе ўключаць у сябе, сярод іншага, каля 4,5 тыс дзённа-начных і цеплавых камер і 1,8 тыс слупоў для камер.

Цэнтр назірання будзе створаны ў штаб-кватэры Надбужанскага аддзела памежнай аховы ў Хелме.

Тэндар на інвестыцыі павінен быць завершаны ў сярэдзіне лістапада, каб ужо сёлета можна было пачаць работы.

Таксама ў гэтым годзе Памежная варта на тэндары хоча выбраць падрадчыка для электроннай загароды на памежных рэках Свіслач і Істочанка ў Падляшскім ваяводстве. Праца пачнецца ў 2024 годзе.

яс/PAP