Беларуская Служба

МЗС: Без вырашэння гэтай справы Украіне няма сэнсу марыць пра ўступленне ў ЕС

07.11.2023 16:01
«Калі мы хочам быць у адным альянсе з краінай, з якой у нас ёсць сур'ёзная спрэчка, гэтую спрэчку трэба вырашыць».
Вянок ускладзены на месцы неіснуючай ужо сёння польскай вёскі на ВалыніPAP/Jacek Turczyk

«Без вырашэння пытання эксгумацыі Украіна не можа і марыць пра ўступленне ў ЕС. Калі мы хочам быць у адным альянсе з краінай, з якой у нас ёсць сур'ёзная спрэчка, гэтую спрэчку трэба вырашыць», заявіў у эфіры Radio ZET намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі.

У Яблоньскага запыталіся, чаму ПіС не забяспечыў эксгумацыі польскіх ахвяраў на Валыні.

«Эксгумацыі, у першую чаргу, пра што вяліся перамовы (з украінскім бокам), ужо пачаліся (...), гэта, праўда, не Валынь, гэта іншая частка, але гэта таксама ахвяры злачынстваў УПА», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС.

Адказваючы на ​​пытанне, ці зʼяўляецца пытанне эксгумацыі польскай умовай для падтрымкі намаганняў Украіны ўступіць у ЕС, Яблонскі падкрэсліў, што не хоча казаць пра ўмовы.

У Пузьніках ва Украіне польскія і ўкраінскія спецыялісты знайшлі брацкую яму, у якую ў 1945 годзе былі пакладзеныя целы забітых аднавяскоўцаў – ахвяраў украінскіх нацыяналістаў.

Да ўкраінскіх уладаў быў накіраваны запыт аб дазволе на эксгумацыю. Пра гэта ў канцы кастрычніка ў Twitter паведаміў міністр у канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык.

яс/PAP