Беларуская Служба

Памежная служба: Расце міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы

08.11.2023 08:35
Толькі ўчора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 120 нелегальных мігрантаў.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 120 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, заявіла Памежная служба Польшчы. Памежнікі паведамілі, што ўбачыўшы польскія патрулі ў Беларусь павярнулі 110 чалавек.

Затрыманыя дзесяць іншаземцаў – сямёра сірыйцаў, двое еменцаў і адзін эрытрэец.

На ўчастках мяжы ля Дубічаў Царкоўных і Белавежы, функцыянеры спынілі спробу фарсіравання мяжы, якую ажыццяўляла група з каля 40 замежнікаў.

IAR/аз

Польшча вядзе інтэнсіўную падрыхтоўку да ўсталявання электроннай загароды на памежных рэках з Беларуссю

07.11.2023 16:19
Электронныя загароды плануецца ўсталяваць на рацэ Буг, Свіслач і Істочанка.