Беларуская Служба

Чатырох польскіх еўрадэпутатаў могуць пазбавіць недатыкальнасці

08.11.2023 10:34
Гэта за ролік, у якім польская кіроўная партыя перасцерагала перад міграцыйнай палітыкай апазіцыі.
Еўрапарламент By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

Дэпутат ад апазіцыйнай Польскай сялянскай партыі Павел Бэйда лічыць, што да пытання дэпутацкай недатыкальнасці трэба ставіцца асцярожна. Учора юрыдычная камісія Еўрапарламента прагаласавала за тое, каб пазбавіць недатыкальнасці чатырох еўрадэпутатаў ад польскіх Аб'яднаных правых сілаў. Гаворка ідзе пра Бэату Мазурэк, Томаша Парэмбу, Патрыка Які і Бэату Кэмпу.

Справа звязаная падрыхтаваным польскай кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць» агітацыйным рольнікам, накіраваным супраць міграцыйнай палітыкі апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы».
«Магчыма, гэта было звязана з вельмі жорсткім характарам выказванняў згаданых палітыкаў», – кажа Павел Бэйда(Paweł Bejda):

- Паводле мяне, калі справа можа мець палітычны характар, то я супраць пазбаўлення дэпутата недатыкальнасці. У сваю чаргу, калі справа мае крымінальны характар, то імунітэт трэба зняць і такі чалавек павінен абараняцца самастойна.

З просьбай пазбавіць недатыкальнасці чатырох еўрадэпутатаў ад кіроўнай партыі ў польскі суд звярнуўся заснавальнік Цэнтра маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў Рафал Гавел. Чакаецца, што ўвесь Еўрапарламент выкажацца па гэтым пытанні падчас сесіі ў Страсбургу, то бок праз два тыдні.

IAR/аз