Ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Газа, самы важны і густанаселены горад у Сектары Газа. Гэтую інфармацыю пацвердзілі прэм'ер і міністр абароны Ізраіля. Тэму працягвае Войцех Цагельскі:
- Гэта азначае, што пачаўся, самы важны этап ізраільскага сухапутнага наступу. Верагодна, у горадзе Газа свае штаб-кватэры і камандныя цэнтры мае ХАМАС. Міністр абароны Ёаў Галант паведаміў, што найважнейшы камандзір ХАМАС у Газе Яхія Сінвар цяпер знаходзіцца ў ізаляваным ад свету бункеры. Раней паведамлялася, што галоўнай мэтай ізраільскай аперацыі з’яўляецца знішчэнне лідараў арганізацыі. Тым часам ХАМАС паведамляе, што нанёс вельмі сурʼёзныя страты ізраільскім вайскоўцам. У цяперашні час праверыць інфармацыю, прадстаўленую абодвума бакамі, немагчыма. Ізраіль пастаянна бамбіць Газу з паветра. Учора бомбы ўпалі на паўднёвыя гарады сектара – Хан-Юніс і Рафах, якія да гэтай пары лічыліся бяспечнымі, і дзе зараз хаваюцца сотні тысяч палестынскіх грамадзянскіх асоб, якія ўцяклі з іншых месцаў. У выніку выбуху загінулі 23 чалавекі.
Агулам ад пачатку ізраільскіх авіяўдараў, якія працягваюцца ўжо месяц, у Газе загінулі, як мінімум, 10 тысяч палестынцаў. Большасць ахвяр – мірныя жыхары, сярод забітых 4 000 тысячы дзяцей. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што кожны дзень у Газе гіне 160 дзяцей.
IAR/аз