Беларуская Служба

Кіраўнік клубу «Грамадзянскай кааліцыі»: Кааліцыйная дамова будзе падпісаная ў пятніцу

08.11.2023 17:30
Апазіцыйныя партыі, якія яшчэ да выбараў аб’яцалі стварыць кааліцыю, разам набралі 248 мандатаў, то бок большасць.
  .
Будынак Сейму Польшчы.By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Цяперашні кіраўнік клубу «Грамадзянскай кааліцыі» Барыс Будка паведаміў, што кааліцыйнае пагадненне, хутчэй за ўсё, будзе падпісанае ў бліжэйшую пятніцу. Як ён паведаміў журналістам, дакумент падпішуць лідары апазіцыйных выбарчых кааліцыяў: «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяй дарогі»і «Левых сілаў».

«Хутчэй за ўсё, дамова будзе падпісаная ў пятніцу, усё ідзе па планах», – сказаў палітык. Ён дадаў, што дамова не будзе сакрэтнай.

Парламенцкія выбары прайшлі ў Польшчы 15 кастрычніка. На іх перамаглі кіроўныя Аб’яднаныя правыя сілы, якія атрымалі 194 месцы ў Сейме. Між тым апазіцыйныя партыі, якія яшчэ да выбараў аб’яцалі стварыць кааліцыю, разам набралі 248 мандатаў, то бок большасць.

Нягледзячы на гэта, прэзідэнт Польшчы прызначыў на прэм’ера новага ўраду прадстаўніка пераможнай партыі, то бок дзейнага кіраўніка ўраду Матэвуша Маравецкага. Першае паседжанне Сейма павінна адбыцца 13 лістапада.

IAR/аз

Прэзідэнт Польшчы даручыў фармаванне ўраду цяперашняму прэм’еру Матэвушу Маравецкаму

07.11.2023 12:12
Апазіцыя раскрытыкавала рашэнне прэзідэнта, сцвярджаючы, што Матэвушу Маравецкаму не ўдасца сфармаваць большасці ў Сейме, а яго прызначэнне прэм’ерам марнуе час і адцягвае рэалізацыю волі выбарцаў, якія ў сваё большасці галасавалі за апазіцыю