Беларуская Служба

Германія выводзіць з Польшчы свае ЗРК Patriot

09.11.2023 09:43
ЗРК Patriot нямецкай арміі былі разгорнутыя ў студзені для аховы польскай мяжы пасля таго, як украінская ракета выпадкова ўпала ў памежнай вёсцы.
     Patriot
Нямецкія вайскоўцы на фоне ЗРК PatriotФота: Soeren Stache/PAP/DPA

У пятніцу, 10 лістапада, Германія пачне вывад з Польшчы сваіх зенітных ракетных комплексаў Patriot і вайсковага персаналу, які адказваў за іх працу. Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыюс пазітыўна ацаніў супрацоўніцтва з Варшавай. «Я задаволены дружалюбнымі адносінамі і ўдзячны за прыём нашых салдат жыхарамі горада Замасць і польскімі калегамі», – паведаміў Пісторыюс.

Тры ЗРК Patriot нямецкай арміі былі разгорнутыя каля горада Замасць (Люблінскае ваяводства) у студзені бягучага года для аховы ўсходняй польскай мяжы пасля таго, як украінская ракета выпадкова ўпала ў памежнай вёсцы Пшэводаў у лістападзе мінулага года. У выніку выбуху загінулі два жыхары вёскі.

вс