Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прысвоіў генеральскія званні з нагоды Дня Незалежнасці краіны, які адзначаецца 11 лістапада. Кіраўнік дзяржавы павысіў у званні, а таксама прысвоіў чарговае генеральскае званне 12 афіцэрам Войска Польскага, афіцэру Службы вайсковай контрразведкі, афіцэру Службы аховы дзяржавы (служба, якая адказвае за ахову важнейшых у краіне асоб – рэд.), афіцэру Памежнай службы і двум афіцэрам Пенітэнцыярнай службы.
Начальніку Генеральнага штабу Войска Польскага генералу зброі (тры зоркі – рэд.) Веславу Кукуле прысвоена званне генерала (чатыры зоркі – рэд.) - найвышэйшае званне ў польскай арміі.
вс