Беларуская Служба

У Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы працавала нелегальная майнінгавая ферма

09.11.2023 15:34
Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы паведаміў, што не існуе пагрозы ўцечкі інфармацыі, датычнай дзейнасці органу.
.
Крыптавалюта. ІлюстрацыяShutterstock/Chinnapong

У будынку Вышэйшага адміністрацыйнага суда Польшчы ў Варшаве працавала нелегальная майнінгавая ферма. Камп'ютары, пры дапамозе якіх адбывалася здабыча крыптавалюты, былі схаваныя ў вентыляцыйнай шахце і пад падлогай. Справа пачалася з таго, што было заўважанае высокае спажыванне электраэнергіі ў судзе.

Следства вядуць Агенцтва ўнутранай бяспекі і варшаўская пракуратура. Справа ўзбуджаная па факце крадзяжу электраэнергіі.

Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы паведаміў, што не існуе пагрозы ўцечкі інфармацыі, датычнай дзейнасці органу.

вс