У Польшчы беспрацоўе чарговы месяц утрымліваецца на ўзроўні 5%, паведаміла Міністэрства па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі. Актуальна беспрацоў’е ў краіне – найменшае з 1989 года, калі ў Польшчы пачаліся грамадска-эканамічныя перамены.
Паводле спецыялістаў, сітуацыя на рынку працы стабільная – у бліжэйшы час не прадбачацца негатыўныя змены.
Ва ўстановах па працаўладкаванні зарэгістравана 776 тыс. чалавек без працы.
Паводле Еўрастату, беспрацоўе ў Польшчы складае 2,8%. Розніца ў лічбах вынікае з іншай методыкі разліку. У Еўрасаюзе Польшча – на другім месцы па самым нізкім узроўні беспрацоўя пасля Чэхіі (2,5%).
вс