Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі лекараў, фельчараў і валанцёраў, якія дапамагаюць ва Украіне. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера ад імя прэзідэнта ўручыў узнагароды, адзначыўшы, што ў сваёй працы заслужаныя асобы выходзяць далёка за рамкі сваіх асноўных абавязкаў:
-Вы прадэманстравалі не толькі мужнасць, незвычайныя навыкі і прафесіяналізм, але, перш за ўсё, здольнасць думаць пра тое, што можна зрабіць па-за звычайнымі службовымі абавязкамі.
Прафесар медычных навук Роберт Галонзкоўскі ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы. Сястра Івона Фрыдрышэўска – Залатым крыжам заслугаў. Сярэбраны крыж заслугі атрымалі Якуб Балабан, Міхал Пашкоўскі і капітан памежнай варты Яцэк Шумэлда. Бронзавым крыжам заслугаў – Адам Буракоўскі, Эліза Гарошка і Марэк Вахна.
Акрамя таго, прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў 21 чалавека медалямі «За самаадданасць і мужнасць».
iar/эж