Гэтую інфармацыю пацвердзіла намесніца прэс-сакратара аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы маёр Эва Злотніцкая.
Раней у афіцыйным выданні Monitor Polski было апублікавана рашэнне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды «выкарыстаць польскі вайсковы кантынгент у Арабскай Рэспубліцы Егіпет для эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Польшча, якія знаходзяцца ў сектары Газа».
Паводле дакументу, у эвакуацыі, якая праходзіць з 10 па 19 лістапада, удзельнічае да 150 вайскоўцаў і два вайсковыя самалёты УС Польшчы.
Напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі паведаміў, што 29 грамадзянаў Польшчы чакаюць эвакуацыі з сектару Газа.
iar/ez