Беларуская Служба

Польскі Сейм адкрыў дзверы з нагоды Дня Незалежнасці

11.11.2023 10:11
Сёння адзначаецца Дзень Незалежнасці Польшчы. З гэтай нагоды парламент запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй. Гэта штогадовая парламенцкая традыцыя.
Сейм ПольшиSzczebrzeszynski - Self-photographed

Мікалай Калушка з Канцылярыі Сейму кажа, што сёлетні візіт у адзін з найважнейшых будынкаў Польшчы супадае з першым пасяджэннем новаабранага парламенту, якое адбудзецца ў панядзелак.

«Мы адкрытыя для ўсіх гасцей, якія жадаюць пабачыць унутраныя памяшканні Сейма, найважнейшыя месцы парламенцкай працы», — зазначае Мікалай Калушка.

Чыноўнік дадае, што наведвальнікі змогуць убачыць месцы, вядомыя па матэрыялах СМІ - Галоўную, Калонную залы, зал пасяджэнняў, Маршальскі калідор і Сенат.

Жадаючыя наведаць Сейм могуць зрабіць гэта з дзесяці да чатырох. Браніраваць загадзя не трэба. Мікалай Калушка нагадвае, што трэба ўзяць з сабой дакументы, каб ідэнтыфікаваць асобу, і прыйсці ў аддзел пропускаў на вуліцы Вейскай, а потым да галоўнага ўваходу. У мэтах бяспекі кожны, хто ўвойдзе ў будынак Сейму, будзе праходзіць піратэхнічны кантроль.

ПР/юл