Прэзідэнцкая пара ўзяла ўдзел ва ўрачыстай святой Імшы, якую правёў арцыбіскуп Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.
Падчас імшы Анджэй Дуда запаліў Свечку Незалежнасці, якую Пій IX перадаў Варшаве ў 1867 г. з пажаданнем, каб яна была запаленая толькі тады, калі Польшча будзе свабоднай.
Пасля ў Бельведэрскім палацы польскі прэзідэнт правёў цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у рамках святкавання сённяшняга Дня Незалежнасці, 105-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы.
Анджэй Дуда сказаў, што група ўзнагароджаных вельмі сімвалічная для незалежнай Польшчы. «Пачынаючы ад тых, хто змагаўся за яе са зброяй у руках, разам з тымі, хто будуе і ўмацоўвае яе пяром, долатам, мастацкай ці навуковай дзейнасцю, да тых, хто славіць Рэспубліку Польшча за яе межамі», — сказаў прэзідэнт.
У сваю чаргу прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі напісаў у сацсетках, што незалежнасць трэба паважаць справамі, а не словамі, лозунгамі або дэкларацыямі.
«Кожны дзень мы разам пішам новыя старонкі гісторыі Польшчы. Незалежнасць - гэта бесперапынная праца над лепшай будучыняй для нашых дзяцей. Кожны з нас уносіць у гэта свой уклад - ад фермера на Падляшшы, маладой маці з Эльблонга, прадпрымальніка ў Сілезіі, настаўніка ў Познань, ці лекара ў Кракаў», — падкрэсліў Матэвуш Маравецкі.
З нагоды Дня Незалежнасці прэм'ер-міністр пажадаў палякам з святкаваць тое, што іх аб'ядноўвае, а не раз'ядноўвае.
«Няхай жыве незалежная, бяспечная і адзіная Рэспубліка Польшча!» — напісаў палітык на платформе Х.
ПР/юл