Беларуская Служба

Інфляцыя ў кастрычніку склала 6,6 працэнта

15.11.2023 18:01
Гэта самы нізкі паказчык за апошнія два гады.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку ўзровень інфляцыі ў Польшчы склаў 6,6 працэнта. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія два гады. У верасні інфляцыя склала 8,2 працэнта.

Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута кажа, што на канец года ўзровень інфляцыі павысіцца:

- Цягам двух бліжэйшых месяцаў інфляцыя можа крыху павысіцца, то бок да каля 7 працэнтаў у снежні. Гэта будзе вынік росту коштаў на энергію і паліва, а таксама заканчэння карысных статыстычных эфектаў. Такім чынам на канец года інфляцыя будзе вышэйшая, чым у кастрычніку, але ніжэйшая, чым у верасні.

На думку эксперта, у будучым годзе інфляцыя зноў пачне зніжацца.

IAR/аз

Еўракамісія крыху зніжае эканамічныя прагнозы для Польшчы на бягучы год

15.11.2023 13:54
У сваю чаргу прагнозы Еўракамісіі на будучыню застаюцца без зменаў.