Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны Аляксандр Лукашэнка разглядаў варыянт уцячы з Беларусі праз Варшаву. Аб гэтым піша журналіст выдання Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч (Zbigniew Parafianowicz) у сваёй кнізе «Польшча на вайне» (Polska na wojnie), якая днямі выйшла ў Польшчы.
Вытрымкі з кнігі апублікаваў у сацсетках польскі публіцыст Філіп Домб-Міроўскі (Filip Dąb-Mirowski).
«Урэшце, сам Лукашэнка настолькі спалохаўся, што праз розныя каналы пытаўся ў Варшаве, ці дазволяць яму перасячы мяжу, а пасля вылецець з бліжэйшага аэрапорта. Ён ведаў, што калі справы пойдуць дрэнна, расіяне не дазволяць яму падняцца ў паветраную прастору», – піша ён.
Усе крыніцы ў кнізе прыводзяцца ананімна. Са слоў аўтара, гэта высокапастаўленыя чыноўнікі польскага ўрада і прэзідэнцкага офіса, а таксама афіцэры войска і спецслужбаў.
Хартыя'97
нг