Беларуская Служба

Амерыканскія СМІ: Міністр абароны ЗША перасцярог салдат у Польшчы

22.11.2023 14:08
Лойд Осцін сустрэўся з амерыканскімі вайскоўцамі ў Польшчы пасля нечаканага візіту ва Украіну.
   .
Лойд Осцін у Кіеве.Фота: PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін папярэдзіў, што калі Расія даб'ецца поспеху ва Украіне, гэта натхніць Кітай на выкарыстанне ваеннай сілы для пашырэння тэрыторыі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

«Мы не можам жыць у такім свеце», – заявіў Осцін амерыканскім вайскоўцам на ваеннай базе ва Усходняй Польшчы пасля нечаканага візіту ў Кіеў днём раней.

«Калі вы яшчэ адзін аўтакрат, скажам Кітай, і вы хочаце захапіць больш зямлі і тэрыторый, і вы бачыце, што адбылося ва Украіне, так што гэта засталося без наступстваў, то вы будзеце адчуваць сябе вельмі добра», – сказаў Осцін.

Осцін таксама папярэдзіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін працягне свае спробы захапіць суверэнныя дэмакратыі ва Усходняй Еўропе, калі яго не спыніць ва Украіне.

«Пуцін не спыніцца, калі возьме Украіну, – сказаў Осцін. – Пасля гэтага ён пойдзе ў краіны Балтыі, а потым вы і вашыя таварышы трапіце на лінію фронту, змагаючыся з Пуціным, якога мы павінны былі спыніць ці Украіна магла спыніць раней».

Падчас візіту на польскую базу Осцін правёў перамовы з міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам.
Чыноўнікі прасілі не ўдакладняць, пра якую базу ідзе гаворка, паколькі яна адыгрывае важную ролю ў аказанні амерыканскай і заходняй ваеннай дапамогі Украіне.

Голас Амерыкі

нг